Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Публіцысты

Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.

Лукаш Апанасавіч Бэндэ нарадзіўся 1 лістапада 1903 г. у вёсцы Шчакоцк Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Грамадзянскай вайны служыў кавалерыстам у Чырвонай арміі на Урале і ў Сібіры. У Чалябінску быў прыняты ў рады партыі. У 1922 г. пераведзены на працу ў Беларусь, дзе летам 1923 г. прымаў удзел у «ліквідацыі бандытызму» на Барысаўшчыне, быў паранены.

Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў горадзе Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулася ў Украіну, скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.

Леан Зянковіч (LeonZienkowicz) нарадзіўся 11 красавіка 1808 года ў маёнтку Ляхі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ляхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і дробнага шляхціча. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, там жа навучаўся яго брат Павал (Павел) Зянковіч.

Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. З дзяцінства Алесь выявіў цікавасць да вучобы, асабліва да мастацкай літаратуры, што і прадвызначыла яго лёс. У 10-гадовым узросце з бацькамі пераехаў у г. Рэчыцу Гомельскай вобласці, у 1966-м — у г. Навагрудак Гродзенскай вобласці, дзе і закончыў сярэднюю школу (1969). Пасля заканчэння школы юнак паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.

Анатоль Мікалаевіч Казловіч нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізма».

Юзаф Iгнацы Крашэўскi нарадзiўся 28 лiпеня 1812 года ў Варшаве ў сям’i пружанскага харунжага Яна Крашэўскага. З’явiўся на свет не ў спакойным дамашнiм гняздзе ў в. Доўгае Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), а ў дарозе, у гатэлi. У той час як Зофя Крашэўская рыхтавалася стаць мацi, армiя Напалеона збiрала сiлы для паходу на Расiю. У сувязi з гэтым, каб пазбавiць жонку ад небяспекi блiзкай вайны, Ян Крашэўскi перавёз яе ў Раманаў Уладаўскага павета да бацькоў, а на пачатку лiпеня рожанiцу адправiлi ў Варшаву як найбольш бяспечнае месца. Восенню Зофя з першынцам вярнулася ў Раманаў.

Фёдар Мікалаевіч Глінка нарадзіўся 8 чэрвеня 1786 года ў сяле Сутокі Духоўшчынскага павета Смаленскай губерні ў небагатай дваранскай сям’і. У 1803 годзе скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус, быў выпушчаны прапаршчыкам у Апшэронскі пяхотны полк.

Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі. У 1929 годзе бацькі ўступілі ў калгас. У сям’і было пяцёра дзяцей, Васіль самы меншы, адзіны сын.

Старонка 3 з 6